background donate triangle

Дапамога беларускім навукоўцам, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Звярнуцца за падтрымкай

У 2025 годзе SCIENCE AT RISK Emergency Office прапаноўвае два фарматы падтрымкі: падтрымка ў крызіснай сітуацыі і ўдзел у курсах акадэмічнай англійскай мовы. Удзел у любым фармаце магчымы пры ўмове праходжання верыфікацыі. Атрымаць фінансавую падтрымку можна толькі адзін раз у год.

Індывідуальная падтрымка навукоўцаў пад рызыкай
background donate

У 2025 беларускія вучоныя, якія апынуліся ў крытычных сітуацыях, могуць падаць заяўку на атрыманне індывідуальнай фінансавай падтрымкі, калі адпавядаюць крытэрыям верыфікацыі і не атрымлівалі фінансавую падтрымку ад SCIENCE AT RISK Emergency Office раней, а таксама

  • былі вымушаныя пакінуць Беларусь на працягу апошніх 6 месяцаў з прычыны пераследу з боку рэжыму і/ці акадэмічных рэпрэсій, якія звязаны з выказваннем палітычнай пазіцыі і перашкаджаюць навуковай дзейнасці (палітычныя звальненні, арышты, забарона на публікацыі і г.д.)

альбо

  • знаходзіцеся ў Беларусі і занесеныя ў “чорныя спісы”, г.зн. фактычна не можаце знайсці працу ў акадэмічнай сферы.
Apply

Да 10 снежня 2025 года або да вычарпання сродкаў.

Індывідуальная фінансавая падтрымка прадастаўляецца пры ўмове ўдзелу ў апытанні а досведзе рэпрэсій і стане беларускай акадэмічнай супольнасці. Вынікі апытання захоўваюцца выключна для ўнутранага карыстання SCIENCE AT RISK Emergency Office і перадачы донару (Федэральнае Міністэрства замежных спраў Германіі) у працэсе падрыхтоўкі справаздачы.

Курсы
англійскай мовы
background donate

SCIENCE AT RISK прапануе інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы (ўзровень B2+) для навукоўцаў з групы рызыкі.

Курс накіраваны на развіццё навыкаў камунікацыі, неабходных для працы ў акадэмічным асяроддзі. Удзел у курсе дазволіць авалодаць асноўнымі структурамі і тэрміналогіяй, неабходнымі для напісання эсэ, навуковых артыкулаў, справаздач і іншых акадэмічных тэкстаў, палепшыць навыкі аўдзіравання і разумення навуковай лексікі, а таксама развіць упэўненасць і навыкі вуснай камунікацыі.

На дадзены момант набор на курсы завершаны. Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках і на сайце, каб атрымаць інфармацыю пра наступны набор

Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна. Калі ваша сітуацыя не цалкам падпадае пад апісаныя крытэрыі, але вам патрабная экстраная дапамога, вы можаце звярнуцца да нас асобна праз email support.bel@science-at-risk.org.

Крытэрыі вэрыфікацыі

Вы можаце падаць заяўку на ўдзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, калі адпавядаеце наступным крытэрыям:

9 жніўня 2020 года вы з’яўляліся грамадзянінам/грамадзянкай Беларусі або мелі дзейны беларускі ВНЖ;

На момант рэпрэсій вы займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў адной з наступных інстытуцый:

  • Акадэмія навук, дзяржаўныя ці прыватныя ўніверсітэты;
  • гістарычныя архівы і музеі (на пасадзе навуковага супрацоўніка);
  • аналітычныя цэнтры;
  • арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Што мы лічым рэпрэсіямі/пагрозай рэпрэсій з боку беларускага рэжыму:

палітычна матываванае затрыманне/арышт (у тым ліку членаў сям’і і калег)/пагроза затрымання;

палітычна матываванае звальненне/непадаўжэнне кантракту;

ліквідацыя НДА, у якой працавалі апліканты і апліканткі;

занясенне ў «чорныя спісы», што фактычна цягне за сабой немагчымасць знайсці працу па спецыяльнасці;

прымус пакінуць краіну пад пагрозай адкрыцця крымінальнай справы.