Прапанаваць падтрымку

Наша галоўная мэта — дапамагчы навукоўцам і студэнтам з групы рызыкі з Украіны, Беларусі і Расіі ў працягванні іх акадэмічнай кар’еры. Для гэтага SCIENCE AT RISK Emergency Office стварыў базу дадзеных з прапановамі індывідуальнай і інстітуцыянальнай падтрымкі вучоных і студэнтаў з мэтавых краін — ад месца для навучання для студэнтаў да прапаноў выкладання або навуковай працы ў нямецкіх акадэмічных інстытуцыях. Вы хацелі б далучыцца?

Нас можна падтрымаць наступным чынам:

Іншыя формы падтрымкі

Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую форму падтрымкі навукоўцаў і студэнтаў у рызыцы. Выкладчыцкія пазіцыі, дапамога ў пошуку акадэмічнай працы, пляцоўка для правядзення публічных мерапрыемстваў і летніх або зімовых школ, садзейнічанне ў падрыхтоўцы публікацый або фінансавая падтрымка — любая дапамога карысна!

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: support@science-at-risk.org