Цэнтральная мэта нашай сеткі – падтрымка усімі нашымі сіламі навукоўцаў, а таксама студэнтаў і студэнтак з Украіны, Беларусі і Расіі, якія знаходзяцца пад пагрозай, на іх акадэмічным шляху. Для гэтага SCIENCE AT RISK Emergency Office распрацаваў базу даных, у якой збіраюцца інстытуцыйныя і індывідуальныя прапановы дапамогі для навукоўцаў у рызыцы – ад свабодных навучальных месцаў да выкладання і даследаванняў у нямецкіх навучальных установах. Хочаце дапамагчы? Цудоўна! Вось як вы можаце нас падтрымаць:
Інстытуцыйная падтрымка
Мы ўдзячныя за любую іншую форму дапамогі, якую вы можаце нам прапанаваць – напрыклад, прапановы працы для нашай мэтавай групы, арганізацыю публічных мерапрыемстваў, дапамогу ў выдавецкіх праектах або фінансавую падтрымку.
Звяжыцеся з намі па гэтым пытанні і з іншымі пытаннямі па адрасе: cooperations@science-at-risk.org
Падтрымліваючае членства
Дзякуючы вашаму членскаму ўнёску мы атрымліваем мэтавыя ахвяраванні, якія можам выкарыстоўваць гнутка там, дзе яны найбольш патрэбныя. Для атрымання дадатковай інфармацыі пра членства наведайце (па-англійску): Membership
З пытаннямі звяртайцеся да нас па адрасе: administration@science-at-risk.org
Ахвяраванні
З вашай дапамогай вы можаце падтрымаць навукоўцаў, якія знаходзяцца пад пагрозай вайны ва Украіне і палітычных рэпрэсій у Расіі і Беларусі. Кожнае ахвяраванне мае значэнне! Для атрымання дадатковай інфармацыі наведайце: Ахвяраванні
З пытаннямі звяртайцеся да нас па адрасе: administration@science-at-risk.org