[Па прычынах праектных абмежаванняў у перыяд са снежня да сакавіка мы не можам разглядаць новыя заяўкі.]
Каму мы дапамагаем
Вы можаце падаць заяўку на ўдзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, калі вы адпавядаеце наступным крытэрыям:
- на момант падачы заяўкі вы з’яўляецеся грамадзянінам/грамадзянкай Украіны, Беларусі ці Расіі;
- на момант рэпрэсій ці пачатку вайны вы займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў адной з наступных інстытуцый:
- Акадэмія навук, дзяржаўныя ці прыватныя ўніверсітэты;
- гістарычныя архівы і музеі (на пасадзе навуковага супрацоўніка);
- аналітычныя цэнтры;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
- вы вучыцеся на магістарскай праграме/нядаўна атрымалі ступень магістра і хочаце атрымаць ступень доктара навук;
- вы вучыцеся на бакалаўрскай праграме/нядаўна атрымалі ступень бакалаўра і хочаце паступіць у магістратуру.
Як мы дапамагаем
Публічныя мерапрыемствы
Каб падтрымаць вучоных з групы рызыкі, мы арганізуем публічныя мерапрыемствы: круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў. Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць падкрэсліць важнасць і каштоўнасць вопыту і экспертызы вучоных з Украіны, Расіі і Беларусі, пазбаўленых магчымасці працаваць і праводзіць даследаванні ў сваіх краінах. Акрамя таго, SCIENCE AT RISK Emergency Office выплачвае ганарар удзельнікам мерапрыемстваў, што з’яўляецца адной з магчымасцяў заробку для навукоўцаў з групы рызыкі.
Мы можам арганізаваць непублічныя мерапрыемствы для навукоўцаў, якія не могуць выступаць публічна праз пагрозу асабістай бяспецы.
Ментарынг
У супрацоўніцтве з Універсітэтам Новай Еўропы (UNE) мы рэалізуем праграму ментарынгу SCIENCE AT RISK/UNE. Праграма разлічана на навукоўцаў і студэнтаў, якія пацярпелі ад вайны ва Украіне і палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі, незалежна ад месцазнаходжання ў бягучы момант. У рамках праграмы мы злучаем навукоўцаў і студэнтаў з групы рызыкі з навукоўцамі з еўрапейскіх універсітэтаў, якія дапамагаюць у пошуку акадэмічных праграм, падачы заявак на гранты, выбудоўванні акадэмічных сувязяў і адаптацыі ў новых умовах.
Моўныя курсы
SCIENCE AT RISK Emergency Office прапануе інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы для навукоўцаў з групы рызыкі, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі. У задачы курса ўваходзіць не толькі палепшыць агульныя навыкі валодання мовай, такія як чытанне, разуменне і пісьмо, але і дапамагчы ўдзельнікам развіць кампетэнцыі, неабходныя ў працы на англійскай мове ў акадэмічных інстытуцыях.
Публікацыі
Адзін з варыянтаў падтрымкі навукоўцаў у рамках праграмы SCIENCE AT RISK Emergency Office у 2023 годзе — аплатныя навуковыя публікацыі ў партнёрскіх выданнях. Больш падрабязная інфармацыя аб працэсе публікацыі і фінансаванні будзе прадстаўлена падчас сумоўя.